Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне
Увага! Падзел сайта ў стане распрацоўкі.
Урач-неўролаг (загадчык аддзялення) - Шчурэвіч Майя Анатольеўна, к.м.н., каб. 106 (клінічны корпус), тэл. 373-18-99.
Рэгістратура па накіраваннях - тэл. 370-70-39.
Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне (КПА) з'яўляецца структурным подраздзяленнем дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі».
Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі дзейнічае з першых дзён адкрыцця клінікі (з 25 скавіка 2005 г.) і прызначана для аказання высокакваліфікаванай кансультатыўнай дапамогі пацыентам неўралагічнага і нейрахірургічнага профіля з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Асноўныя паказанні да накіравання ў КПА адлюстраваны ў палажэнні аб парадку накіравання пацыентаў на кансультацыю і лячэнне ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі (Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №167 ад 15.04.2005 г.).
Пры накіраванні пацыентаў на кансультацыю і лячэнне ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі неабходна падаваць у абавязковым парадку наступную медыцынскую дакументацыю:
- Накіраванне лячэбнай установы, якая накіравала пацыента, з пазначэннем мэты дадзенага накіравання;
- Падрабязную выпіску з медыцынскай карты амбулаторнага пацыента аб працяканні захворвання, выніках абследаванняў, праведзеным лячэнні, альбо карту амбулаторнага пацыента;
- Вынікі нейравізуалізацыі (МРТ, КТ – на электронных носьбітах);
- Флюараграфія – за апошні 1 год;
- Вынікі аналіза крыві на сіфіліс (пры плананаванні шпіталізацыі – не даўней за 1 месяц);
- Агульны аналіз крыві і мачы (на працягу апошняга месяца);
- Біяхімічны аналіз крыві.
Пры наяўнасці неабходнай пералічанай вышэй медыцынскай дакументацыі, пацыент звяртаецца да рэгістратуры кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення для запісу на кансультацыю ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі па тэл. 370-70-39.
Для вырашэння тэрміновых кансультатыўных пытанняў і шпіталізацыі па тэлефоне +375 17 373-18-99 магчыма звязацца з загадчыкам аддзялення з 14.00 па 16.00.